ЕАБР чакае інфляцыю ў Беларусі на ўзроўні 7% па выніках 2026 года

19 студзеня, Позірк. Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2026 года чакаецца “на ўзроўні 7%”, гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця.
На рост цэн, мяркуюць аналітыкі банка, паўплываюць “высокая спажывецкая актыўнасць” і “падвышэнне стаўкі ПДВ у Расіі”.
У макраэканамічным прагнозе ў снежні 2025 года ЕАБР адзначаў, што паскарэнне інфляцыі ў Беларусі было звязана з “ростам унутранага попыту і выраўноўваннем цэн з Расіяй”.
“Інфляцыйны эфект ад выраўноўвання цэн з Расіяй у значнай ступені вычарпаны, — гаварылася ў дакладзе. — Разам з тым дэвальвацыя беларускага рубля да долара і рост унутранага попыту працягнуць чыніць праінфляцыйны ціск. Павышэнне стаўкі ПДВ у Расіі можа прывесці да дадатковага імпарту інфляцыі”.
У сувязі з гэтым аналітыкі прагназавалі, што інфляцыя ў Беларусі ў 2026 годзе складзе 6,9%, 2027-м — 6,7%, 2028-м — 6,5%.
Раней “Позірк” паведамляў, што спажывецкія цэны ў снежні 2025 года выраслі на 0,3%. Харчовыя тавары падаражэлі на 0,4%, нехарчовыя — на 0,2%, паслугі — на 0,3%.
У параўнанні са снежнем 2024 года цэны выраслі на 6,8%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 9%, нехарчовыя — на 3%, паслугі — на 8%.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам важнейшымі прагнознымі параметрамі развіцця краіны на 2025 год цэны не павінны былі вырасці больш як на 5%. Такім чынам, афіцыйная інфляцыя па выніках года перавысіла планавы паказчык на 1,8 працэнтнага пункта.
Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 30 снежня 2025-га.
Гадавы прырост не павінен перавысіць 7%, як і закладзена ў зборы найважнейшых прагнозных паказчыкаў развіцця Беларусі.
У студзені цэны не павінны вырасці больш як на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га. Далей нарастальным вынікам: люты — не больш за 2%, сакавік — 2,5%, красавік — 3,1%, травень — 3,4%, чэрвень — 3,8%, ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.
Тэндэнцыю інфляцыі, якая ўсё расце, “неабходна пераламаць”, заявіў Лукашэнка 9 верасня 2025 года ў Мінску на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі зафіксавана яшчэ сем тэмпературных антырэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвесттаварамі перавысіла 800 млн долараў, год таму яно было дадатным (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАб'ём складскіх запасаў вырас за год амаль на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка


