У 2025 годзе Грузія зафіксавала больш за 150 тыс. візітаў з Беларусі

18 студзеня, Позірк. У 2025 годзе Грузія абнавіла рэкорд па колькасці прынятых замежных турыстаў — зафіксавана 5.521.866 візітаў, што на 8,4% больш, чым у 2024-м, паведамляе партал newsgeorgia.ge са спасылкай на Нацыянальную асацыяцыю турызму.
Адзначаецца, што з улікам “нетурыстычных мэтаў” замежнікі ў 2025-м здзейснілі ў Грузію больш за 7,8 млн візітаў — на 5,9% больш, чым годам раней.
Прыводзіцца топ-10 краін па колькасці візітаў у Грузію ў 2025 годзе: Расія — 1.579.764 візіты (+11,1% да 2024-га), Турцыя — 1.248.881 (-6,6%), Арменія — 948.242 (амаль без змен), Ізраіль — 402.426 (+29,4%), Азербайджан — 292.149 (+33,2%), Казахстан — 169.367 (-5,3%), Беларусь — 150.325 (+7,0%), Індыя — 142.476 (+14,6%), Украіна — 136.826 (+15,4%), Кітай — 127.895 (+44,4%).
“Паток візіцёраў з краін ЕС і Вялікабрытаніі склаў амаль 500 тыс. (+14%). Найбольшы рост адзначаны з Вялікабрытаніі (+39,1%), Італіі (+39,4%), Іспаніі (+48,6%), Грэцыі (+28,2%) і Францыі (+17,4%)”, — гаворыцца ў публікацыі.
Грузія стала адной з асноўных краін, куды эмігравалі беларусы, якія баяліся рэпрэсій на радзіме пасля няўдалых масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў-2020.
Паводле даных МУС Грузіі, на 1 студзеня 2025 года ў краіне пражывала 12.808 імгрантаў з беларускім грамадзянствам. За апошнія чатыры гады ў Грузію ўехала 20.952 беларусаў (11.005 мужчын, 9.947 жанчын), выехала — 8.144 (4.406, 3.738).
Улады краіны, якой кіруе партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданні прытулку. Аднак яны могуць бесперапынна знаходзіцца ў краіне цягам года. Пасля гэтага, каб абнуліць тэрмін, неабходна выехаць на любы перыяд часу. Назад пускаюць не ўсіх. У зоне рызыкі, перш за ўсё, тыя, хто праяўляе публічную палітычную актыўнасць.
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі зафіксавана яшчэ сем тэмпературных антырэкордаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвесттаварамі перавысіла 800 млн долараў, год таму яно было дадатным (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАб'ём складскіх запасаў вырас за год амаль на траціну, за пяць гадоў — больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тыдзень маразоў на беларускіх метэастанцыях перакрыта 17 тэмпературных антырэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


