Мінск 16:40

У Польшчы знойдзена яшчэ некалькі партый цыгарэт, нелегальна дастаўленых з Беларусі па паветры

Фота: Памежная ахова Польшчы / калаж: "Позірк"

17 студзеня, Позірк. Пра выняццё “чарговых партый незаконных цыгарэт” паведаміў 17 студзеня Падляскі аддзел Памежнай аховы Польшчы.

“Яны былі перамешчаныя з Беларусі ў Польшчу з дапамогай метэаралагічных шароў, — адзначана ў паведамленні. — Вядуцца мерапрыемствы па высвятленні асоб, якія маюць дачыненне да адпраўкі і атрымання гэтых незаконных пасылак”.

Некалькімі гадзінамі пазней рэгіянальны аддзел ведамства паведаміў, што супрацоўнікі паста ў Кузніцы выявілі “яшчэ адну партыю незаконных пасылак з цыгарэтамі”. “Дзеянні па высвятленні абставін працягваюцца”, — падкрэсліла памежная служба.

Аб’ёмы нелегальных грузаў не ўдакладняюцца.

9 студзеня паведамлялася, што ў Польшчы знойдзеныя чатыры партыі кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі па паветры. Два пакункі з тытунёвымі вырабамі былі перапраўленыя праз мяжу з дапамогай беспілотнікаў, яшчэ два — з дапамогай метэаралагічных шароў. Кошт канфіскаваных цыгарэт перавысіў 11 тыс. злотых (больш за 3 тыс. долараў).

За 2025 год польскія памежнікі зафіксавалі не менш за 185 выпадкаў кантрабанды цыгарэт аэрастатамі.

У двух аўтобусах з Беларусі польскія мытнікі знайшлі кантрабандныя цыгарэты

14 студзеня, Позірк. Аб затрыманні двух партый кантрабандных беларускіх цыгарэт паведаміла Мытна-падатковая служба Польшчы. Адзначаецца, што нелегальны тавар перавозілі кіроўцы двух аўтобусаў, якія “старанна дагледзелі пры ўездзе ў краіну”. Цыгарэты былі знойдзеныя ў “запасных шынах і ў агульнадаступных месцах аўтобуса”. …
Падзяліцца: