Да 2040 года цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння плануецца ахапіць 96% жыхароў Беларусі — стратэгія

16 студзеня, Позірк. Да 2040 года цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння мае быць ахоплена 96% жыхароў Беларусі, цэнтралізаванымі сістэмамі водаадвядзення — 83%. Такія паказчыкі закладзеныя ў стратэгію кіравання воднымі рэсурсамі, якую 16 студзеня зацвердзіў Савет міністраў.
На пачатку мінулага года міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла заяўляў дзяржСМІ, што па выніках 2024-га гэтыя паказчыкі склалі 93,2% і 80,5% адпаведна.
Згаданая стратэгія прадугледжвае, што да справаздачнага года доля паверхневых водных аб’ектаў з экалагічным статусам “добры” і вышэй мае быць даведзеная да 85% (паводле даных Мінпрыроды, у 2023 годзе складала 68%).
Згодна з дакументам, магчымасць “аднаразовага ўвільгатнення сельскагаспадарчых зямель у выпадку экстрэмальнай засухі” павінна скласці 600 тыс. га; суднам з уляганнем 2,5 м павінна быць забяспечанае праходжанне па ўнутраных водных шляхах у 60% перыяду навігацыі.
Эфектыўнасць водакарыстання (валавая дададзеная вартасць на адзінку выкарыстанай вады) павінна вырасці да 62,5 рубля на кубаметр (паводле даных экалагічнага партала Беларусі, у 2023 годзе ў залежнасці ад рэгіёна складала ад 34,9 да 53,1 рубля).
Паведамляецца, што “дасягненне мэты і рэалізацыя пастаўленых задач” будуць ажыццяўляцца “шляхам выканання комплексу з 35 мерапрыемстваў па 4 напрамках кіравання воднымі рэсурсамі”: забеспячэнне вільгацезапасу глебаў сельскагаспадарчых зямель, абвадненне тэрыторый; стварэнне і падтрыманне ўмоў для бяспечнага суднаходства; далейшае развіццё цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення ў населеных пунктах; утрыманне водных аб’ектаў у належным стане і іх добраўпарадкаванне.
Каардынаваць дзейнасць дзяржорганаў і праводзіць маніторынг рэалізацыі стратэгіі будзе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 6,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



