У літоўскі суд перададзеная справа пра тэрарызм — сярод шасці фігурантаў маецца грамадзянін Беларусі

16 студзеня, Позірк. На разгляд Акруговага суда горада Шаўляй накіраваная справа пра тэрарызм, па якой праходзіць грамадзянін Беларусі і яшчэ пяць чалавек, паведамляе пракуратура Літвы.
Шасці асобам выстаўленыя абвінавачанні ва “ўдзеле ў дзейнасці арганізаванай тэрарыстычнай групы”, “фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці” і няўдалых спробах здзейсціць тэракт у Шаўляі.
Паведамляецца, што ўначы 17 верасня 2024 года была здзейсненая спроба падпаліць на тэрыторыі кампаніі TVC Solutions яе прадукцыю — мабільныя станцыі аналізу радыёчастотнага спектру. Гэтая прадукцыя прызначалася для Узброеных сіл Украіны, кошт — каля 1, 5 млн еўра. Агульны кошт усёй маёмасці, на якую быў здзейснены замах, перавышае 4 млн еўра.
Сабраныя падчас расследавання даныя, адзначае пракуратура, дазваляюць “абгрунтавана выказаць здагадку”, што спробу падпалу здзейснілі грамадзянін Іспаніі і чалавек з падвойным грамадзянствам — Іспаніі і Калумбіі. Як сцвярджаецца, абвінавачаныя “прынеслі з сабой сродкі для падпалу, але не паспелі завяршыць злачынныя дзеянні, спалохаўшыся прахожых”. З месца здарэння яны “неадкладна выехалі ў Рыгу (Латвія), дзе ў той жа дзень былі затрыманыя сумесна літоўскімі і латвійскімі праваахоўнымі і выведвальнымі органамі і пазней паспяхова перададзеныя Літве”.
Было высветлена, што другую спробу тэракту на тым жа аб’екце здзейснілі 22 верасня 2024 года грамадзянін Расіі і грамадзянін Беларусі, якія “адмыслова прыбылі з Іспаніі ў Шаўляй”. Шкоды не было, паколькі “выкарыстаныя сродкі не змаглі запаліць прадукцыю кампаніі, якая захоўвалася ў двары”.
На наступны дзень пасля другой спробы з РФ у Шаўляй прыбыла грамадзянка Кубы, якая, як мяркуецца, павінна была ацаніць нанесеную падпалам шкоду. Выканаўшы заданне, жанчына мела намер пакінуць Літву, але была затрыманая літоўскай паліцыяй.
Таксама было высветлена, што грамадзянін Калумбіі, які пражываў у Іспаніі, падазраецца ва ўдзеле ў гэтай арганізаванай тэрарыстычнай групе ў ролі пасярэдніка і асобы, якая забяспечвала фінансаванне. Ён быў затрыманы ў Іспаніі і перададзены Літве ў траўні 2025 года пасля працэдур, ініцыяваных Генеральнай пракуратурай.
Усе абвінавачаныя цяпер знаходзяцца ў Літве пад вартай.
Працягваецца расследаванне ў дачыненні да яшчэ чатырох падазраваных. Адзін з іх затрыманы ў Калумбіі на падставе міжнароднага ордара на арышт, распачаты працэс яго экстрадыцыі ў Літву. Трое астатніх абвешчаныя ў міжнародны вышук.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне моцных маразоў суседнія краіны ЕС шосты дзень не фіксуюць актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 6,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



