Палітвязнямі прызнана яшчэ пяць чалавек

16 студзеня, Позірк. Праваабарончая супольнасць 16 студзеня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ пяць чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэта Ілля Барыскевіч (асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі паводле арт. 3691 Крымінальнага кодэкса), Аляксандр Чыж (тэрмін зняволення невядомы, арт. 368 КК), Сяргей Саўчкоў (3 гады, арт. 367, 368, 369 КК), Дзмітрый Кегелеў (2 гады, арт. 367 КК ), Уладзімір Івашкевіч (2 гады, арт. 369 КК).
Чыж, Саўчкоў і Івашкевіч уключаныя ў спіс асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Паводле даных “Вясны”, Барыскевіч (Kazimier Lachnovič) — аўтар “Вікіпедыі”, з 2008 года стварыў больш за 6.700 артыкулаў, а таксама дапрацаваў дзясяткі тысяч іншых. Менавіта ён напісаў артыкулы аб дзяржаўнай сімволіцы Беларусі, сімволіцы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, рэферэндумах і асобных прэзідэнцкіх выбарах у гэты перыяд. Гэтыя тэксты “адрозніваюцца рэзкімі фармулёўкамі ў дачыненні да дзейнай улады”, адзначаюць праваабаронцы.
У 2019 годзе ён стаў адміністратарам “Вікіпедыі” таксама на тарашкевіцы — класічнай версіі беларускай мовы (па імені філолага Браніслава Тарашкевіча). Такі высокі статус быў толькі ў яго.
Трэцюю за тры дні заяву аб прызнанні палітвязнямі падпісалі, акрамя “Вясны”, Lawtrend, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека ім. Звозскава і “Прававая ініцыятыва”.
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 14 студзеня 9 чалавек, 15 студзеня — 14.
Агульная колькасць палітвязняў узрасла да 1.146. Праваабаронцы працягваюць беспаспяхова патрабаваць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
Даведка “Позірк”
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 КК — абраза прэзідэнта;
арт. 369 КК — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне моцных маразоў суседнія краіны ЕС шосты дзень не фіксуюць актыўнасці мігрантаў на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 6,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год грузаперавозкі знізіліся на 2,6% (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года прамвытворчасць скарацілася на 1,8%, год таму быў рост на 5,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


