Мінск 11:18

За два тыдні 2026 года на пажарах у Беларусі загінула на 38% больш людзей, чым за аналагічны леташні перыяд

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

15 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 14 студзеня да 6:00 15 студзеня) на пажарах у Беларусі загінула шэсць чалавек, сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У Брэсцкай вобласці загінула тры чалавекі (у Ляхавіцкім раёне — два, Лунінецкім — адзін), па адным — у Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях (Сенненскі, Слаўгарадскі і Рэчыцкі раёны адпаведна).

Праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых даных ведамства паказаў, што шэсць загінулых — гэта адзін з самых высокіх сутачных паказчыкаў ад пачатку 2026 года (больш было 11 і 12 студзеня — сем і восем адпаведна).

За першыя два тыдні гэтага года на пажарах загінула 54 чалавекі — на 38,46% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (39). Пры гэтым колькасць пажараў у гадавым вымярэнні за гэты час павялічылася на 31,42% (за 1–14 студзеня 2025 года — 261, 2026-га — 343), траўмаваных на іх — на 38,1% (з 21 да 29), выратаваных — на 16% (з 25 да 25).

Падзяліцца: