Анансаваны чацвёрты планавы рамонт першага энергаблока БелАЭС

14 студзеня, Позірк. Першы энергаблок Беларускай АЭС 15 студзеня будзе выведзены ў планава-папераджальны рамонт, паведамляе Міністэрства энергетыкі.
Паводле звестак ведамства, у гэтым годзе “ў рамках запланаванай рамонтнай кампаніі на атамнай станцыі планавы рамонт першага энергаблока пачнецца практычна адразу пасля ўключэння ў сетку па завяршэнні планавага рамонту другога энерогоблока і вываду яго на намінальную магутнасць”.
“Адным з ключавых этапаў работ стане перагрузка ядзернага паліва ў актыўнай зоне рэактара — заменяць частку адпрацаваўшых цеплавыдзяляльных зборак. У ходзе планава-папераджальнага рамонту першага энергаблока будзе выканана дыягностыка і тэхнічнае абслугоўванне больш за 10 тыс. адзінак тэхналагічных сістэм і абсталявання — рэактарнага, турбіннага, электратэхнічнага, вентыляцыйнага, прылад аўтаматыкі і вымярэнняў. Акрамя таго, будзе ажыццёўлены эксплуатацыйны кантроль металу і зварных злучэнняў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Мінэнерга адзначыла, што “планава-папераджальныя рамонты на кожным энергаблоку Беларускай АЭС праводзяцца раз у год для забеспячэння надзейнай працы і падтрымання асноўных тэхнічных характарыстык тэхналагічных сістэм і абсталявання”. “Планавыя рамонты на атамных станцыях — агульнасусветная практыка. Іх працягласць можа адрознівацца, у залежнасці ад аб’ёмаў і складанасці выконваемых работ”, — падкрэсліваецца ў рэлізе.
Паводле звестак ведамства, першым энергаблокам Беларускай АЭС сумарна выпрацавана больш за 37 млрд кВтч электраэнергіі.
Аб завяршэнні планава-папераджальнага рамонту другога энергаблока БелАЭС і яго ўключэнні ў сетку прэс-служба Міністэрства энергетыкі паведаміла 10 студзеня. Адпаведныя работы вяліся 57 дзён.
Папярэдні, трэці планава-папераджальны рамонт першага энергаблока праводзіўся з 3 снежня 2024-га да 27 студзеня 2025 года (доўжыўся 55 дзён).
Збудаванне БелАЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекту, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
У сярэдзіне лістапада 2025 года стала вядома, што ўлады Беларусі маюць намер пабудаваць трэці энергаблок БелАЭС (уключыць у энергасістэму плануецца ў 2035–2038 гадах), але не адмаўляюцца ад ідэі збудаваць другую атамную станцыю — ва ўсходняй частцы краіны.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ 2025 годзе найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы кіроўцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСа сродкаў МГФ на прыём дэпартаваных у снежні палітвязняў выдаткавана больш за 200 тыс. еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская на сустрэчы з Наўроцкім: Беларусы пройдуць свой шлях да свабоды, як яго калісьці прайшла ПольшчаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



