Мінск 22:43

Да сваякоў вывезеных экс-палітвязняў прыходзяць спецслужбы — Зазулінская

Ілюстрацыя: pixabay.com

13 студзеня, Позірк. На сваякоў вызваленых і прымусова вывезеных з Беларусі экс-палітвязняў аказваюць ціск спецслужбы, вынікае са слоў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольгі Зазулінскай.

На прэс-канферэнцыі ў Варшаве 13 студзеня палітык паведаміла пра іх нядаўні візіт да бацькоў аднаго з вывезеных у краіне: “Яму прапануюць вярнуцца ў Беларусь і адседзець 15 гадоў”.

“Яго спачатку выкідваюць за межы краіны, не пытаючыся, ці хацеў ён з’язджаць, а потым прапануюць [гэта]. <…> Калі маці сказала пра тое, што “вы ж яго самі вывезлі”, то ёй адказалі, што ён уцёк з калоніі”, — сказала прадстаўніца АПК.

Зазулінская звярнула ўвагу на невыразны прававы статус былых палітвязняў, якіх улады выдвараюць за мяжу.

Паводле яе слоў, у даведках аб вызваленні з месцаў пазбаўлення волі, якія часта з’яўляюцца адзіным дакументам у іх на руках (пашпарты, як правіла, не аддаюцца. — “Позірк”.), не ўказваецца падстава выхаду.

Вываз людзей палітык пры гэтым ахарактарызавала як прымусовую дэпартацыю.

Будзе дапоўнена

Падзяліцца: