На беларускай мяжы існуе “калідор” для ўцёкаў украінскіх ухілістаў ад вайсковай службы — БРЦ

13 студзеня, Позірк. Колькасць украінцаў прызыўнога ўзросту, якія спрабуюць незаконна трапіць у Беларусь, каб пазбегнуць мабілізацыі, за два гады вырасла больш чым у 300 разоў. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Беларускага расследвальніцкага цэнтра (БРЦ).
Паводле інфармацыі Дзяржпамежслужбы Украіны (ДПС), у 2025 годзе за спробу перасячэння мяжы з Беларуссю затрыманыя 1.424 мужчыны. Гэта ў 4,4 раза больш, чым у 2024-м (326 чалавек), і ў 356 разоў, чым 2023-м (4).
Беларускі кірунак, паводле даных ДПС, летась ўвайшоў у пяцёрку па колькасці затрыманых ваеннаабавязаных. На першым месцы Румынія — 10.066. Далей: Малдова — 4.937, Славакія — 2.265, Венгрыя — 1.841.
Паводле слоў прадстаўніка памежнага ведамства Юрыя Шахрайчука, выяўлена больш за 70 арганізаваных злачынных груп, якія займаюцца “менавіта перапраўкай асоб праз мяжу”.
У публікацыі гаворыцца, што журналісту БРЦ удалося пагутарыць у месенджары “Тэлеграм” з удзельнікам адной з такіх груп. У выніку ён атрымаў прапанову “купіць правераны маршрут уцёкаў з Украіны альбо аплаціць паслугу “пад ключ”: замовіць аўто з дасведчаным кіроўцам, які аб’едзе блок-пасты ва Украіне і прывязе да мяжы, калі на беларускім баку будзе дзяжурыць “свая змена” памежнікаў”.
“За дапамогу ў нелегальным выездзе для дваіх мужчын суразмоўца папрасіў 16 тыс. долараў. Гэты кошт уключае арганізацыю ўцёкаў у Беларусь, а потым — у ЕС”, — адзначае БРЦ.
Украінскія ведамствы рэгулярна паведамляюць пра затрыманне ўхілістаў, якія імкнуцца пакінуць краіну праз мяжу з Беларуссю.
Адметна, што 26 жніўня 2025 года са спасылкай на Дзяржпамежслужбу паведамляліся іншыя даныя аб колькасці затрыманых украінскіх грамадзян прызыўнога ўзросту, якія спрабавалі бегчы ў Беларусь. За сем месяцаў летась такіх было 911, за 2024 год — 336, 2023-ы — 26, 2022-ы — 61.
Падчас дзеяння ваеннага становішча ва Украіне мужчынам ва ўзросце ад 23 да 60 гадоў (да жніўня 2025-га — ад 18 да 60) абмежаваная магчымасць пакідаць краіну. Зрабіць гэта могуць толькі тыя, хто падпадае пад правілы перасячэння мяжы і мае для гэтага адпаведныя дакументы, напрыклад, тыя, хто страціў на вайне блізкіх сваякоў.
Расія пры дапамозе кіруючага беларускага рэжыму пачала поўнамаштабную вайну ва Украіне 24 лютага 2022 года.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
Прахадны двор. Як украінскія ўхілісты праклалі водна-балотны шлях у Еўропу праз Беларусь

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


