Мінск 14:20

За месяц адкрыта 644 новыя дэпазітныя рахункі “Сямейны капітал” для шматдзетных сем’яў, агульная колькасць перавысіла 151 тыс.

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

13 студзеня, Позірк. На 1 студзеня 2026 года для шматдзетных сем’яў было адкрыта 151.242 дэпазітныя рахункі “Сямейны капітал”, паведамляе прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што ў параўнанні са снежнем 2025-га (150.598) іх колькасць павялічылася на 644 (+0,43%).

Адкрыта 82,6 тыс. валютных дэпазітных рахункаў на 826 млн долараў (без змяненняў у колькасці і суме) і 68,6 тыс. дэпазітных рахункаў на 1,83 млрд рублёў (колькасць вырасла на 0,7 тыс., або на 1,03%; сума — на 20 млн, або 1,1%).

На датэрміновае распараджэнне сродкамі пададзена 101.650 заяў (+663 за месяц, або +0,66%), з іх для паляпшэння жыллёвых умоў — 81.495 (+505; +0,62%), на атрыманне медыцынскіх паслуг — 11.083 (+97; +0,88%), набыццё тавараў для інвалідаў — 7 (без змяненняў).

Сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. Праграма дзейнічае да канца 2029 года.

У 2025 годзе памер сямейнага капіталу складаў 33.275 рублёў. У параўнанні з 2024 годам ён павялічыўся на 5,7% (1.795 рублёў) пры росце спажывецкіх цэн на 5,16%.

Звесткі пра памер сямейнага капіталу на 2026 год маюць быць абнародаваныя да 31 студзеня.

Падзяліцца: