У Беларусі зацверджаныя памесячныя ліміты росту цэн да канца 2026 года

13 студзеня, Позірк. Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 30 снежня 2025 года.
Згодна з дакументам, апублікаваным 13 студзеня 2026 года на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гадавы прырост не павінен перасягнуць 7%, як і закладзена ў зборы важнейшых прагнозных паказчыкаў развіцця Беларусі.
У студзені цэны не павінны вырасці больш як на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га. Далей нарастальным вынікам: люты — не больш за 2%, сакавік — 2,5%, красавік — 3,1%, травень — 3,4%, чэрвень — 3,8%, ліпень — 4%, жнівень — 4,2%, верасень — 4,9%, кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.
У 2025 годзе фактычны рост цэн практычна кожны месяц перавышаў прагнозныя паказчыкі: у студзені інфляцыя склала 0,7% да снежня 2024-га (пры ліміце 0,7%), студзені — лютым — 2% (+1,9%), студзені — сакавіку — 2,8% (+2,2%), студзені — красавіку — 3,8% (+2,7%), студзені — траўні — 4,5% (+3%), студзені — чэрвені — 5,4% (+3,3%), студзені — ліпені — 5,6% (+3,4%), студзені — жніўні — 5,3% (+3,4%), студзені — верасні — 5,8% (+3,7%), студзені — кастрычніку — 6,1% (+4,1%), студзені — лістападзе — 6,5% (+4,4%). Даных па выніках студзеня — снежня яшчэ няма, гадавы ліміт складаў 5%.
Жорсткае цэнавае рэгуляванне ўведзенае ў кастрычніку 2022 года. Яно тычыцца ўсяго спажывецкага кошыка. Пазней з тэматычнай пастановы ўрада былі выключаныя некаторыя групы тавараў, падкарэктаваныя правілы рэгулявання цэн.

- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе спынена праца 39 інтэрнэт-крам па продажы наркотыкаў — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


