Мінск 19:48

Усе асноўныя валюты патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

12 студзеня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 студзеня.

Курс долара знізіўся да 2,9292 рубля (-0,18%; -0,0053), кітайскага юаня — да 4,1986 за 10 (-0,22%; -0,0091), расійскага рубля — да 3,7029 за 100 (-0,03%; -0,0011), еўра — да 3,455 (-0,29%; -0,01). Адметна, што з папярэдніх таргоў агульнай еўрапейскай валютай — 19 снежня 2025 года — прайшло больш за тры тыдні.

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025 года паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: