Мінск 12:56

Два чалавекі загінула пры сутыкненні легкавога аўтамабіля з аўтобусам у Полацкім раёне

Фота: прэс-служба МУС

12 студзеня, Позірк. Два чалавекі загінула пры сутыкненні легкавога аўтамабіля з аўтобусам 12 студзеня ў Полацкім раёне (Віцебская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле звестак ведамства, аварыя адбылася каля 9:30 на аўтадарозе Н-3200 (Полацк — Ушачы). Згодна з папярэдняй інфармацыяй, 34-гадовы кіроўца “Фальксвагена” не даў рады кіраванню, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў рэйсавы аўтобус МАЗ, што рухаўся насустрач.

“У выніку ДТЗ кіроўца легкавога аўто і яго пасажыр (асоба высвятляецца) загінулі. У аўтобусе знаходзіліся 10 чалавек, ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група”, — гаворыцца ў паведамленні.

Падзяліцца: