ЗВР Беларусі выраслі за кошт павелічэння рэзервовых актываў і рэзкага падаражэння золата ў свеце — ЕАБР

12 студзеня, Позірк. Ключавым фактарам росту золатавалютных рэзерваў (ЗВР) Беларусі напрыканцы 2025 года стала “павелічэнне рэзервовых актываў у замежнай валюце на 0,3 млрд долараў на фоне чыстай прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку”, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
“Дадатковую падтрымку дынаміцы рэзерваў аказала падарэжанне золата на сусветных рынках (+3% месяц да месяца), што павялічыла яго кошт у структуры рэзерваў на 0,21 млрд долараў, — падкрэслілі аналітыкі банка. — У цэлым за 2025 год золатавалютныя рэзервы выраслі больш як у 1,6 раза, ці на 5,5 млрд долараў, у тым ліку амаль на 2,5 млрд долараў за кошт рэзерваў у замежнай валюце”.
Эксперты ЕАБР нагадалі, што летась Беларусь “упершыню дасягнула міжнароднага крытэрыю бяспекі па ўзроўню золатавалютных рэзерваў — пакрыцця трохмесячнага аб’ёму імпарту”.
На мінулым тыдні Нацыянальны банк апублікаваў папярэднія даныя, згодна з якімі міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі дасягнулі новага рэкорднага значэння, склаўшы на 1 студзеня 2026 года 14 млрд 425,9 млн долараў у эквіваленце.
За снежань 2025 года ЗВР выраслі на 526,2 млн долараў (+3,8%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 7 млрд 471 млн долараў (+214,1 млн за месяц; +3%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 414 млн (+15,1 млн.; +1,1%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 540,7 млн (+296,9 млн; +5,7%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня 2025-га рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за 12 месяцаў яны выраслі на 5 млрд 503,3 млн, або ў 1,6 раза.
“Патрошку пускаць у абарот” ЗВР і “дзейнічаць па-гаспадарску” прапанаваў кіраўніку Нацбанка Раману Галоўчанку Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 16 кастрычніка 2025 года.
“Тое, што валюты больш з’яўляецца, гэта добра, — адзначыў палітык. — Але валюта павінна працаваць. І трэба мець запасу столькі, колькі нам трэба”.
З верасня 2025 года ЗВР Беларусі “пакрываюць трохмесячны аб’ём імпарту”, заяўляў раней Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР). Такім чынам, адзначалі аналітыкі, іх аб’ём “адпавядае міжнароднаму крытэрыю бяспекі”.
Напрыканцы траўня 2025-га Галоўчанка назваў “чысты продаж валюты насельніцтвам і суб’ектамі гаспадарання” адным з двух фактараў, якія паўплывалі на рост міжнародных актываў. “Мы яе скупляем і, калі так можна сказаць, складаем пад вялікую дзяржаўную падушку”, — заявіў ён.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУпершыню за восем гадоў у Беларусі чакаюцца 30-градусныя маразы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


