У 2025 годзе з Польшчы прымусова дэпартавалі ўдвая больш беларусаў, чым у 2024-м

10 лістапада, Позірк. У 2025 годзе Памежная ахова Польшчы выканала больш за 9,4 тыс. рашэнняў, што прадпісвалі замежнікам пакінуць тэрыторыю краіны ў добраахвотным або прымусовым парадку, паведамляе партал Onet.pl, які атрымаў адпаведныя даныя ў адказ на свой зварот у ведамства.
Грамадзян Беларусі тычылася амаль 1,3 тыс. (медыя аперуе прыблізнымі лічбамі), ці крыху менш за 14% усіх рашэнняў. Адзначаецца, што з гэтай колькасці “каля 130” беларусаў было выслана прымусова (прыкладна 10%).
Згодна з прадстаўленымі ў матэрыяле звесткамі, за 2024 год (у гэтым выпадку выкарыстаны дакладныя лічбы) з Польшчы дэпартавалі 1.377 грамадзян Беларусі, у тым ліку ў прымусовым парадку — 66.
Такім чынам, агульная колькасць высланых з польскай тэрыторыі беларусаў у гадавым вымярэнні крыху знізілася, але колькасць прымусова дэпартаваных вырасла прыкладна ўдвая.
Як паведамляў “Позірк”, на кастрычнік 2025 года ў Польшчы было легалізавана сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі, заявіла 12 снежня 2025 года ў Вільнюсе юрыст Алеся Пажыток, які спецыялізуецца на міграцыйным праве.
Эксперт падкрэсліла, што гэтыя даныя не ўлічваюць беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне на падставе віз, знаходзяцца ў чаканні дазволу на жыхарства або рашэння пра наданне міжнароднай абароны.
Спаслаўшыся на даныя афіцыйнай статыстыкі, яна адзначыла, што часовы дазвол на жыхарства ў Польшчы на кастрычнік мела каля 91 тыс. беларусаў (на гуманітарных падставах, паводле працы, навучання, уз’яднання сям’і, прадпрымальніцтва ды інш.), сталы — каля 42 тыс. (з улікам асоб, якія мелі сталае месца жыхарства да 2020 года, а таксама пасля 2020-га, але з “картамі паляка”, польскімі каранямі ды інш.).
За мінулы тыдзень 15 грамадзян Беларусі добраахвотна пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаў гэтай краіны


- Эканоміка
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2025 года Грузія выслала пяць беларускіх грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваЗа двое сутак у Магілёве і Жлобіне выпала больш за месячную норму ападкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка

