Мінск 09:55

“Белавія” з-за непагадзі адмяніла рэйсы з Гомеля

10 студзеня, Позірк. Аб прыпыненні “прыёму і адпраўлення паветраных суднаў з аэрапорта Гомель” паведаміла нацыянальная авіякампанія “Белавія”.

Як адзначаецца, гэта звязана з “дрэннымі ўмовамі надвор’я”. Напярэдадні на тэрыторыю Беларусі абрушыўся цыклон “Улі”.

Рэйс B2 988 Масква — Гомель зрабіў пасадку ў Мінску. Пасажырам арганізаваны трансфер у абласны цэнтр.

Таксама 9 студзеня адменены наступныя рэйсы: B2 989 Гомель — Санкт-Пецярбург, B2 990 Санкт-Пецярбург — Гомель, B2 991 Гомель — Масква.

Пасажырам, як паведамляецца, прапанаваны вылет з аэрапорта Мінск, а таксама арганізаваны трансфер з Гомеля ў Мінск і назад.

Паводле звестак Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 16.00, на вуліцах Беларусі ліквідацыяй наступстваў непагадзі занята 9.895 работнікаў ЖКГ і 2.331 адзінка спецтэхнікі.

Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка ў інтэрв’ю “Першаму інфармацыйнаму” тэлеканалу ацаніў сутачныя марнаванні сферы на ліквідацыю наступстваў цыклону ў 1 млн рублёў.

Паводле яго, напярэдадні службы ЖКГ пераведзены ва ўзмоцнены кругласутачны рэжым работы.

Як паведамляў “Позірк”, за суткі з 8 раніцы 8 студзеня да 8 раніцы 9 студзеня, прырост снежнага покрыва ў Беларусі склаў да 22 см.

Больш за ўсё ападкаў за суткі выпала ў Магілёве — 31 мм (31 л у водным эквіваленце на квадратны метр тэрыторыі; 79% месячнай нормы), Жлобіне — 30 мм (79%), Мазыры — 29 мм (78%), Ганцавічах — 27 мм (68%), 25 мм.

У Мінску за суткі снежнае покрыва вырасла з 19 да 32 см, выпала 22 мм ападкаў (49% студзеньскай нормы).

9 студзеня моцныя ападкі працягваліся на большай частцы тэрыторыі. У наступныя дні іх інтэнсіўнасць паменшыцца, тэмпература прыкметна панізіцца. У ноч на 12 студзеня месцамі па ўсходзе пры праясненнях да 26 градусаў марозу.

Мінскі аэрапорт задзейнічаў дадатковыя сілы для ачысткі ўзлётна-пасадачнай паласы

9 студзеня, Позірк. Нацыянальны аэрапорт Мінск паведаміў 9 студзеня, што яго службы працуюць “ва ўзмоцненым рэжыме для забеспячэння бяспечных умоў выканання палётаў”. Адзначаецца, што аэрапорт "працягвае функцыянаваць у штатным рэжыме ў складаных метэаўмовах". “Выведзеныя дадатковыя рэзервы тэхнікі, узмоцненыя брыгады рабочых, …

Падзяліцца: