Пяткевіч застанецца адказнай за правядзенне ўступнай кампаніі
6 студзеня, Позірк. Указ “Аб удасканаленні ўступнай кампаніі” падпісаў 6 студзеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што “дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць роўныя магчымасці абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы”.
Указам у чарговы раз створана Дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі, а таксама зацверджаны яе пастаянны склад.
Старшынёй камісіі зноў прызначаная віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч, у склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, органаў дзяржаўнага кіравання, кантралюючых органаў і грамадскіх арганізацый.
Паведамляецца, што камісія надзелена паўнамоцтвамі па кантролі за правядзеннем універсітэцкіх алімпіяд, якія даюць права на льготнае паступленне ў ВНУ, якія праводзяць такія алімпіяды.
Указам таксама “актуалізуюцца асобныя палажэнні правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі”. У прыватнасці, для паступлення ў ВНУ на завочную (дыстанцыйную) форму навучання больш не патрабуецца адпаведнасць працоўнага стажу абранаму профілю адукацыі.
Акрамя таго, удакладняюцца катэгорыі асоб, якія маюць “ільготы пры залічэнні ва ўстановы адукацыі ў сувязі са стварэннем каледжа Міністэрства ўнутраных спраў”.
Таксама ўводзіцца профільнае выпрабаванне па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі”, паколькі гэтую дысцыпліну ў 10–11-х класах вывучаюць замест дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”, гаворыцца ў паведамленні.
Пяткевіч была прызначаная старшынёй Дзяржкамісіі па кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі летась 27 траўня, праз пяць дзён пасля свайго прызначэння на пасаду віцэ-прэм’ера, які курыруе сацыяльную сферу.
Галоўнымі задачамі дзяржкамісіі раней называліся забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і прадастаўленне абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых формаў уступных выпрабаванняў, прыняцце мер па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, якое рэгулюе арганізацыю і правядзенне прыёму, прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


