Мінск 23:56

Долар, юань і расійскі рубель падаражэлі на біржавых таргах 6 студзеня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

6 студзеня, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама расійская валюты падаражэлі 6 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Курс долара вырас да 2,9532 рубля (+0,3%; +0,0088), юаня — да 4,2214 за 10 (+0,5%; +0,021), расійскага рубля — да 3,6735 за 100 (+0,03%; +0,001).

Таргі еўра ў апошні раз праводзіліся 19 снежня 2025 года, тады ён падаражэў да 3,465 (+0,08%; +0,0029).

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай у росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: