За мінулы тыдзень 15 грамадзян Беларусі добраахвотна пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаў гэтай краіны

5 студзеня, Позірк. Больш за 120 замежнікаў пакінула Польшчу з 29 снежня 2025 года па 4 студзеня 2026-га на падставе патрабавання ўладаў гэтай краіны, вынікае з паведамлення прэс-службы польскай Памежнай аховы.
Сярод іншых добраахвотна Польшчу пакінулі 15 грамадзян Беларусі, 15 грамадзян Грузіі і 11 грамадзян Калумбіі, прымусова — 31 украінец, 5 грузінаў і 2 малдаваніны.
“У іх ліку былі замежнікі, якія прадстаўлялі пагрозу бяспецы і грамадскаму парадку, а таксама асобы, асуджаныя за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, шматразовыя крадзяжы або захоўванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамляў “Позірк”, на кастрычнік 2025 года ў Польшчы было легалізавана сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі, заявіла 12 снежня 2025 года ў Вільнюсе юрыст Алеся Пажыток, які спецыялізуецца на міграцыйным праве.
Эксперт падкрэсліла, што гэтыя даныя не ўлічваюць беларусаў, якія знаходзяцца ў краіне на падставе віз, знаходзяцца ў чаканні дазволу на жыхарства або рашэння пра наданне міжнароднай абароны.
Спаслаўшыся на даныя афіцыйнай статыстыкі, яна адзначыла, што часовы дазвол на жыхарства ў Польшчы на кастрычнік мела каля 91 тыс. беларусаў (на гуманітарных падставах, паводле працы, навучання, уз’яднання сям’і, прадпрымальніцтва ды інш.), сталы — каля 42 тыс. (з улікам асоб, якія мелі сталае месца жыхарства да 2020 года, а таксама пасля 2020-га, але з “картамі паляка”, польскімі каранямі ды інш.).
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПамер дапамогі па бальнічным залежыць ад перыяду выплаты абавязковых страхавых унёскаў — ФСАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года намінальны сярэдні заробак знізіўся на 11,4% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Тбілісі часткова задаволіў іск актывістаў беларускай дыяспары ў Аджарыі на адмову ў наданні статусу ўцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



