Мінск 08:19

Долар і юань падаражэлі на першых у 2026 годзе біржавых таргах

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

5 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі 5 студзеня на першых у 2026 годзе таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Курс долара вырас да 2,9444 рубля (+1,44%; +0,0417), юаня — да 4,2004 за 10 (+1,42%; +0,0588).

Каціроўка расійскага рубля знізілася да 3,6725 за 100 (-0,90%; -0,0333).

Таргі еўра ў апошні раз праводзіліся 19 снежня 2025 года, тады ён падаражэў да 3,465 (+0,08%; +0,0029).

Праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 снежня 2025-га паказаў, што афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай у росце афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Курс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2%

2 студзеня, Позірк. На 15,49% (з 3,4625 да 2,9263 рубля) знізіўся ў 2025 годзе сярэдні курс наяўнага долара ЗША, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз каціровак, што выстаўляюць галаўныя аддзяленні беларускіх банкаў. Сярэдні курс у снежні вырас на 0,81%, куплі — на 0,53%, продажу — на …
Падзяліцца: