У 2025 годзе ў Беларусі знізілася агульная колькасць ДТЗ і загінулых у іх — ДАІ
5 студзеня, Позірк. На 6%, паводле папярэдніх звестак, скарацілася ў 2025 годзе агульная колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ 4 студзеня начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.
Паводле яго слоў, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінуўшых зменшылася на 17, з 434 да 417, аднак пры гэтым узрасла колькасць загінуўшых матацыклістаў (не была названая). У гэтым кантэксце Ротчанкаў звярнуў увагу на тое, што ў 2025 годзе матацыклаў у краіне было зарэгістравана на 15 тыс. больш.
Усяго ж, паводле яго даных, за мінулы год колькасць зарэгістраванага транспарту павялічылася на 128 тыс. адзінак, а яго агульная колькасць дасягнула 4 млн 509 тыс. Першыя вадзіцельскія пасведчанні атрымала 74 тыс. чалавек.
Сітуацыя з гібеллю людзей у дарожна-транспартных здарэннях за 2024 год нязначна палепшылася ў параўнанні з 2023 годам, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта (434 супраць 436), пры гэтым колькасць ДТЗ павялічылася (з 3.173 да 3.453, або на 8,8%).

- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску і Мінскім раёне не выяўлена фактаў незаконнай высечкі навагодніх дрэў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


