Мінск 04:13

45-гадовы кіроўца памёр падчас руху па паркоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

3 студзеня, Позірк. Аб смерці 45-гадовага кіроўцы аўтамабіля “БелДжы” паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя ГУУС Мінгарвыканкама.

Адзначаецца, што 3 студзеня, рухаючыся па паркоўцы Нацыянальнай бібліятэкі, мужчына здзейсніў наезд на стаячыя аўтамабілі “Тэсла”, “Форд”, “Фольксваген”, “Пежо” і “Рэно”.

Як мяркуецца, мужчына “страціў прытомнасць падчас руху”, гаворыцца ў паведамленні.

На месцы інцыдэнту працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадала, што кіраваць транспартным сродкам у хваравітым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, забаронена.

Падзяліцца: