Вячорка: Цяпер найважнейшая задача для Венесуэлы — мірны дэмакратычны пераход

3 студзеня, Позірк. Падзеі ў Венесуэле 3 студзеня — гэта “балючы ўдар па рэжыме ў Мінску”, заявіў у сацсетцы Х Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай.
“Лукашэнка страціў аднаго са сваіх найбліжэйшых саюзнікаў. Такіж ж нелегітымны, як і Мадура, ён цяпер бачыць у гэтым і сваю будучыню. Ні Расія, ні Кітай не прыйшлі на дапамогу Мадуры”, — падкрэсліў Вячорка.
Паводле яго слоў, “найважнейшая задача” для Венесуэлы цяпер — “мірны дэмакратычны пераход, аднаўленне вяршэнства права і справядлівасці”.
“Нашы думкі і малітвы з венесуэльскім народам — ён заслужыў сваю свабоду. Мы з вамі, Марыя Карына Мачада”, — дадаў дарадца, адрасуючыся да венесуэльскага апазіцыйнага палітыка, якая ў 2025 годзе стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
Раней 3 студзеня Ціханоўская выказала надзею, што падзеі ў гэтай лацінаамерыканскай краіне “прынясуць справядлівасць, свабоду і вяршэнства закона, якія венесуэльцы даўно заслужылі і за якія адважна змагаліся”. “Дыктатары не вечныя — і, падобна на тое, сёння нелегітымны Лукашэнка страціў яшчэ аднаго блізкага сябра”, — адзначыла палітык.
Аляксандр Лукашэнка асудзіў “акт амерыканскай агрэсіі” супраць Венесуэлы. Міністэрства замежных спраў таксама асудзіла, але пры гэтым не згадала, ад каго зыходзіла “ўзброеная агрэсія”.
У ноч на 3 студзеня паводле распараджэння прэзідэнта Дональда Трампа ЗША нанеслі ўдары па аб’ектах на тэрыторыі Венесуэлы. У паветраную прастору краіны ўварвалася амерыканская авіяцыя.
У выніку ваеннай інфраструктуры быў нанесены ўрон. Прэзідэнт Нікалас Мадура ўвёў у краіне надзвычайнае становішча, але неўзабаве стала вядома, што ён затрыманы і разам з жонкай вывезены ў ЗША.
Паводле паведамленняў амерыканскіх уладаў, Мадура паўстане ў ЗША перад судом па крымінальных абвінавачваннях.
Раней Трамп неаднаразова пагражаў нанесці ўдары па Венесуэле, абвінавачваючы ўлады гэтай краіны ў “наркатэрарызме”. У 2025 годзе Вашынгтон павялічыў вайсковую прысутнасць ля берагоў Венесуэлы, амерыканскія вайскоўцы рэгулярна наносілі ўдары па малых судах, тлумачачы гэта тым, што яны перавозяць у ЗША наркотыкі.
Мадура кіраваў Венесуэлай з 2013 года — пасля смерці ранейшага аўтарытарнага кіраўніка Уга Чавеса. Супраць Венесуэлы ўведзены шэраг міжнародных санкцый: за фальсіфікацыю выбараў, падаўленне мірных пратэстаў, палітычныя рэпрэсіі і інш.
- Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 5 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

