У польскага перавозчыка выяўлена больш за дзве тысячы незадэклараваных пачкаў пральнага парашка
2 студзеня, Позірк. Спробу занізіць на 42 тыс. рублёў памер мытных плацяжоў за ўвазную партыю пральнага парашка выявілі брэсцкія мытнікі, паведамляе прэс-служба ДМК.
Грузавік, у якім перавозіўся тавар, прыбыў з Польшчы ў пункт пропуску Казловічы (Кукурыкі з сумежнага боку).
Пры правядзенні мытных аперацый устаноўлена, што замест указанай у таварасуправаджальных дакументах партыі ўвозіцца іншая, значна даражэйшая за заяўленую.
Незадэклараванымі аказаліся 2,3 тыс. упаковак пральнага парашка коштам больш за 150 тыс. рублёў.
У дачыненні да польскага перавозчыка Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню). Яе санкцыяй прадугледжаны штраф да 30% ад цаны прадмета правапарушэння.

- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


