Белгідрамет папярэдзіў пра снегапад і завіруху ўначы і ранкам 2 студзеня ў многіх раёнах краіны

1 студзеня, Позірк. Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 2 студзеня праз небяспечныя з’явы надвор’я.
“Уначы і ранкам 2 студзеня (пятніца) у многіх раёнах рэспублікі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: моцны снег, завіруха, на дарогах снежныя заносы, узмацненне паўднёвага ветру парывамі 15–18 м/с. Надвор’е рэзка зменіцца, пацяплее: мінімальная тэмпература паветра па захадзе краіны складзе 0, -8 [градусаў]”, — паведаміў Белгідрамет.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, прадубляваўшы гэтую інфармацыю, зрабіла акцэнт на тым, што такія ўмовы надвор’я будуць назірацца ў Мінску і Мінскай вобласці.
Моцны снегапад, звярнула ўвагу ведамства, можа паралізаваць рух транспарту, пашкодзіць дрэвы, лініі электраперадачы, дахі будынкаў і збудаванняў. МНС заклікала трымацца падалей ад дрэў і “разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі”, у прыватнасці “мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў”.
Пры завірусе небяспеку нясе магчымасць пашкоджання, абрыву ліній сувязі і электраперадачы; зніжэння бачнасці і цяжкасці руху транспарту. Узмацненне ветру можа таксама прывесці да пашкоджання згаданых ліній; адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах; пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў; падзення дрэў.
Жыхарам краіны пры выпадзенні моцнага снега рэкамендавана ўстрымацца ад паездак на асабістым аўтатранспарце. Аўтамабілі варта пакінуць у гаражах ці паркаваць удалечыні ад дрэў. Людзям на двары варта абыходзіць “хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам”.
У выпадку завірухі варта зачыніць “вокны, дзверы, паддашкавыя люкі і вентыляцыйныя адтуліны” памяшканняў, а таксама па магчымасці не садзіцца за стырно.
Тым, хто ў дарозе, трэба быць “дужа пільнымі ва ўмовах дрэннай бачнасці”, старацца рухацца “толькі па вялікіх дарогах і шашы”.
“У выпадку няспраўнасці або пры вельмі дрэннай бачнасці ўключыце аварыйную сігналізацыю, спыніцеся на ўзбочыне дарогі, чакайце дапамогі ў аўтамабілі, рухавік пакіньце ўключаным, прыадчыніўшы шкло для забеспячэння вентыляцыі і прадухілення атручэння чадным газам”, — рэкамендавала МНС.
Большасць згаданых рэкамендацый таксама актуальная пры моцным ветры. Сярод іншага міністэрства раіць прыбраць “гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (сутарэнне)”, абрэзаць сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду жытлу.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30–31 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



