Лукашэнка павіншаваў з Новым годам Трампа і лідараў яшчэ 85 дзяржаў

31 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка пашырыў спіс адрасатаў сваіх традыцыйных навагодніх віншаванняў, накіраваўшы іх лідарам 86 дзяржаў (год таму — 64), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу інфармацыі на сайце віншавальніка.
У спісе зноў фігуруе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, якога беларускі палітык віншаваў і падчас яго першай кадэнцыі (апошні раз — з 2021 годам). У пераліку Лукашэнкі кіраўнік Белага дома размешчаны паміж лідарамі Кітая Сі Цзіньпінам і Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Джо Байдэн, які займаў пасаду прэзідэнта паміж кадэнцыямі Трампа, навагодніх віншаванняў з афіцыйнага Мінска не атрымліваў. Сёлета Лукашэнка віншаваў Трампа таксама з Днём незалежнасці ЗША (4 ліпеня).
Сярод лідараў краін СНД у віншавальным спісе Лукашэнкі гэтым разам адсутнічае прэзідэнт Арменіі Ваагн Хачатуран, затое ёсць прэзідэнт Грузіі Міхаіл Кавелашвілі. Армянскага прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна віншавальнік праігнараваў і год таму.
Адсутнічае сярод павіншаваных прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Яго Лукашэнка віншаваў з навагоднімі святамі адзін раз, 31 снежня 2019 года.
З краін ЕС у спісе па-ранейшаму фігуруюць толькі Венгрыя (прэзідэнт Тамаш Шуёк і прэм’ер-міністр Віктар Орбан) і Славакія (прэм’ер — міністр Роберт Фіца), з іншых еўрапейскіх краін і тэрыторый — Ватыкан (папа рымскі Леў XIV), Мальтыйскі Ордэн (вялікі магістр Джон Данлэп), Манака (князь Альбер II), Сербія (прэзідэнт Аляксандр Вучыч), Турцыя.
Са спісу знік прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян, які вярнуўся туды год таму, хоць згадваецца, што ён павіншаваў Лукашэнку з надыходзячым 2026 годам. Магчыма, гэта звязана з тым, што ў Іране Новы год адзначаецца ў сакавіку, і з ім беларускі палітык традыцыйна віншуе кіраўніцтва гэтай краіны.
Таксама выключаны прэзідэнт Рэспублікі Сербскай Міларад Додзік, які нядаўна пакінуў сваю пасаду.
У параўнанні з мінулым годам спіс папоўнілі кіраўнікі 23 дзяржаў: Батсваны, Буркіна Фасо, Ганы, Замбіі, Камеруна, Конга, Кот-д’Івуара, Лівана, Лівіі, Маўрыкія, Маўрытаніі, Малаві, Малайзіі, Малі, Непала, Нігера, Сальвадора, Судана, Танзаніі, Чада, Эрытрэі, Эсваціні і Эфіопіі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПамер бюджэтнага дэфіцыту на 2026 год сведчыць аб узважаным падыходзе да кіравання дзяржфінансамі — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства30 снежня Латвія зафіксавала 3 спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі, на мяжы з Літвой спакойна 8 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



