Памёр заснавальнік газеты “Беларусы і рынак” Вячаслаў Хадасоўскі

30 снежня, Позірк. Ва ўзросце 78 гадоў пасля працяглай хваробы 30 снежня пайшоў з жыцця заснавальнік і былы галоўны рэдактар газеты “Беларусы і рынак” Вячаслаў Хадасоўскі. Пра гэта паведаміла яго нявестка Марына Хадасоўская на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Як газета “Беларусы і рынак” (раней “Беларускі рынак”, вымушана перайменаваны ў 2005 годзе пасля змены заканадаўства) выдаваліся з канца 1990 года — спачатку ў фармаце штотыднёвіка, затым да 2023 года раз у месяц. Заснавальнік і выдавец — ЗАТ “Медыярынак”.
Хадасоўскі быў галоўным рэдактарам выдання да 2015 года.
1 снежня 2022 Міністэрства інфармацыі анулявала рэгістрацыю друкаванага СМІ “Беларусы і рынак”.
23 ліпеня 2022 года Мінінфарм заблакаваў доступ да сайта выдання “Беларусы і рынак” (belmarket.by) “па прычыне распаўсюджвання на сайце выдання гіперспасылак на матэрыялы, якія прызнаныя судом экстрэмісцкімі”. Сайт быў даступны за межамі краіны, аднак на ім абнаўляўся толькі раздзел навін. Пазней сайт разблакавалі.
Зараз сайт адкрываецца з-за мяжы і ў Беларусі.
6 красавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў да 4 гадоў пазбаўлення волі Канстанціна Залатых — дырэктара кампаніі “Медыярынак”, якая валодае выданнем “Беларусы і рынак”.
Залатых абвінавачвалі ў “распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы” (ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), “абразе прэзідэнта” (ч. 1 арт. 368), “абразе прадстаўніка ўлады” (арт. 369), “перавышэнні службовых паўнамоцтваў” (ч. 2 арт. 426).
Аб выхадзе на волю паведамлялася 23 кастрычніка 2025 года. Адзначалася, што ён цалкам адбыў тэрмін зняволення. У снежні пераехаў у Варшаву.
У лютым 2024 года ў Варшаве на 50-м годзе жыцця памёр галоўны рэдактар “Беларусы і рынак” Андрэй Аляксандравіч. Ён пакінуў Беларусь у траўні 2023 года.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЛатушка на развітанні з Мелказёравым: Яго зорка ўжо на небасхіле вольнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за 35% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


