Аб’ём фінансавання дзяржпраграмы па экалогіі ў 2026–2030 гадах перавысіць 1,6 млрд рублёў
30 снежня, Позірк. У 2026–2030 гадах аб’ём фінансавання дзяржаўнай праграмы “Экалогія” складзе 1,616 млрд рублёў, вынікае з паведамлення прэс-службы ўрада.
Дзяржпраграма прынятая 30 снежня, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Мэты дзяржпраграмы — “паляпшэнне якасці аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэнне рацыянальнага прыродакарыстання”.
Праграма ўключае шэсць падпраграм:
падпраграма “Гідраметэаралогія і клімат” прадугледжвае паляпшэнне якасці гідраметэаралагічных назіранняў, рэгуляванне уздзеянняў на клімат, удасканаленне кіравання воднымі рэсурсамі. Мэтавыя паказчыкі да 2030 года: рост паказчыка якасці кароткатэрміновых прагнозаў надвор’я па абласцях — 97,75%; скарачэнне ўзроўню выкідаў парніковых газаў (да ўзроўню 1990 года) — 37%; змяненне плошчы звязаных з вадой экасістэм (да ўзроўню 2017-га) — 30%.
“Устойлівыя арганічныя забруджвальнікі” — выкананне абавязацельстваў па Стакгольмскай канвенцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках. Мэтавы паказчык — вывад з эксплуатацыі абсталявання, якое змяшчае поліхлараваныя біфенілы (да ўзроўню 2025 года), — 100%.
“Біялагічная і ландшафтная разнастайнасць” мае на мэце павелічэнне да 9,4% долі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у агульнай плошчы краіны.
“Ахова навакольнага асяроддзя” — забеспячэнне ўстойлівага прыродакарыстання. Мэта — павелічэнне долі перыядаў з вельмі добрай, добрай і ўмеранай якасцю атмасфернага паветра сумарна за год да 93%, долі вадаёмаў з добрай якасцю вады — да 80%.
“Экалогія рэгіёнаў” — забеспячэнне экалагічнай бяспекі. Мэтавыя паказчыкі — захаванне індэкса скіду недастаткова ачышчаных сцёкавых вод у водныя аб’екты (да ўзроўню 2015 года) на ўзроўні 30%; утрыманне паверхневых водных аб’ектаў у належным стане і іх добраўпарадкаванне; правядзенне ліквідацыйнага тампанажу буравых свідравін, якія не падлягаюць далейшаму выкарыстанню, прызначаных для здабычы падземных вод, ад колькасці такіх свідравін на 1 студзеня адпаведнага года — 90%.
“Мэта 99” — максімальнае ўцягванне цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) у гаспадарчы абарот. Мэтавы паказчык — выкарыстанне ў абароце 70% ЦКА, зніжэнне негатыўнага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе.
Да жніўня 2026 года ў Беларусі плануецца прыняць Экалагічны кодэкс.
Раней у Беларусі была зацверджана дзяржпраграма “Нетры” на 2026–2030 гады. Аб’ём фінансавання праграмы складзе 276 млн 75 тыс. 24 рублёў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЛатушка на развітанні з Мелказёравым: Яго зорка ўжо на небасхіле вольнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



