Мінск 17:30

Ад пачатку 2025 года ў Беларусі праз вонкавыя прычыны загінула 106 дзяцей — Генпракуратура

Ілюстрацыйнае фота: pickpik.com

30 снежня, Позірк. Ад пачатку 2025 года ў Беларусі праз вонкавыя прычыны загінула 106 дзяцей, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Дзмітрый Брылёў.

У відэакаментарыі, апублікаваным 30 снежня ў тэлеграм-канале нагляднага органа, прадстаўнік ведамства адзначыў, што з іх 10 (9,43%) загінула за апошнія тры тыдні гэтага месяца.

Генпракуратура нагадала, што гарантаванне бяспекі непаўналетніх і захаванне іх жыцця і здароўя — “найважнейшая задача, якая стаіць не толькі перад дзяржорганамі і дзяржарганізацыямі, але і перад бацькамі, а таксама ў цэлым перад усім грамадствам”.

У 2024 годзе праз вонкавыя прычыны ў краіне загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94). Асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыд, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары.

Падзяліцца: