Грамадзяне Беларусі — работнікі органаў ШАС і члены іх сем’яў атрымаюць дыпламатычныя пашпарты

30 снежня, Позірк. Работнікам пастаянна дзейных органаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і членам іх сем’яў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, будуць выдавацца біяметрычныя дыпламатычныя пашпарты. Адпаведны ўказ падпісаў 30 снежня Аляксандр Лукашэнка.
“Гэта дасць магчымасць забяспечыць бесперашкодны парадак службовых паездак, а таксама адпаведнасць статусу прадстаўнікоў ад іншых дзяржаў”, — паведаміла прэс-служба палітыка.
13 кастрычніка Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне на пасаду дарадцы сакратарыята ШАС Сяргея Вяргейчыка, на пасаду рэферэнта сакратарыята ШАС — Ларысы Лукіной.
Беларусь стала паўнапраўным членам ШАС у 2024 годзе. Згодна з дадаткам да Пагаднення аб парадку фармавання і выканання бюджэту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, памер яе долевага ўнёску складае 5,8%, гэта мінімальны паказчык сярод усіх членаў арганізацыі, столькі ж выплачвае Іран. Больш за ўсіх, па 17,6%, у бюджэт арганізацыі плацяць Кітай і Расія. Агульны памер бюджэту штогод зацвярджаецца Саветам кіраўнікоў урадаў ШАС.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЛатушка на развітанні з Мелказёравым: Яго зорка ўжо на небасхіле вольнай БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за 35% стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


