Спецдакладчык ААН збірае інфармацыю пра датрыманне ў Беларусі правоў чалавека ў галіне культуры

29 снежня, Позірк. З просьбай падзяліцца інфармацыяй пра выкананне Мінскам на працягу апошніх пяці гадоў сваіх абавязацельстваў па міжнародным праве ў галіне звязаных з культурай правоў чалавека выступіў спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс.
Гэтую інфармацыю ён мае намер выкарыстаць для падрыхтоўкі чарговага даклада Савету па правах чалавека (СПЧ) ААН.
Муйжніекса, у прыватнасці, цікавіць інфармацыя пра захады, якія робіць Беларусь:
- для забеспячэння права кожнага чалавека без дыскрымінацыі на ўдзел у культурным жыцці, уключаючы ўдзел у навуковай дзейнасці, і для абароны свабоды, неабходнай для навуковых даследаванняў і творчай дзейнасці;
- у навуковай і культурнай галінах для забеспячэння права кожнага чалавека шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў;
- для забеспячэння прызнання карысці ад заахвочвання і развіцця міжнародных кантактаў і супрацы ў навуковай і культурнай галінах.
Адзначаецца, што спецдакладчык асабліва зацікаўлены ў атрыманні звестак пра рэалізацыю правоў чалавека ў такіх галінах, як:
- правы чалавека, звязаныя з культурнай спадчынай, уключаючы гістарычныя помнікі і гістарычныя наратывы;
- доступ да інфармацыі і цэнзура;
- культурныя правы ў адукацыі;
- культурныя правы ў месцах пазбаўлення волі;
- міжнародныя кантакты і супраца ў навуковай і культурнай сферах паміж жыхарамі Беларусі і беларускімі дыяспарамі за мяжой;
- культурны плюралізм, уключаючы права носьбітаў беларускай мовы выкарыстоўваць родную мову і ўдзельнічаць у культурным жыцці без дыскрымінацыі, а таксама права этнічных, рэлігійных ці моўных меншасцяў сумесна з іншымі членамі той жа групы карыстацца сваёй культурай, вызнаваць і практыкаваць сваю рэлігію, а таксама карыстацца роднай мовай.
Як адзначана ў англамоўнай версіі запыту (у рускамоўнай памылкова пазначаная іншая дата), інфармацыю на рускай або англійскай мовах можна накіраваць да 26 лютага 2026 года па адрасе электроннай пошты: [email protected] (тэма ліста: “Справаздача СПЧ 2026: інфармацыя ад [назва арганізацыі]. Максімальны аб’ём: 10.000 слоў / 30 старонак. Фармат файлаў: PDF, Word, Excel).
Даклад плануецца прадставіць на 62-й сесіі СПЧ ААН у чэрвені 2026 года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 2,4 тыс. чалавек — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 29 снежня 2025 года — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаГалоўчанка: Бачым анамальна нізкую для снежня інфляцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі працуюць больш за 480 тыс. пенсіянераў — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



