За 2025 год сама меней 1.254 чалавекі асуджана па палітычных крымінальных справах — праваабаронцы

29 снежня, Позірк. Сама меней 1.254 чалавекі асуджана па палітычных крымінальных справах у Беларусі за 2025 год, паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”.
Сярод іх 899 мужчын (72%) і 355 (28%) жанчын. У іх ліку 45 асуджаных пенсійнага веку (27 жанчын і 18 мужчын).
У парадку спецыяльнай вытворчасці асудзілі 30 чалавек.
Адзначаецца, што самы распаўсюджаны від пакарання паводле палітычна матываваных крымінальных артыкулаў — абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ). Такое пакаранне прызначанае 555 асобам. Да абмежавання волі з накіраваннем ў ПУАТ прыгаворана 42 чалавекі, да пазбаўлення волі — 306. Па астатніх справак праваабаронцы выракі не ведаюць.
Апрача таго, па шэрагу спраў людзей вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 КК — “арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”). Агулам за год паводле гэтага артыкула асуджана 643 чалавекі.
Таксама распаўсюджаныя дыфамацыйныя артыкулы, паводле якіх судзяць за каментарыі пра Александра Лукашэнку, сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Так, за “абразу прэзідэнта” (арт. 368) асудзілі 151 чалавека, за “абразу прадстаўніка ўлады” (арт. 369) — 71, за “распальванне іншай сацыяльнай варожасці” (арт. 130) — 133.
Не менш распаўсюджаныя так званыя “экстрэмісцкія” артыкулы Крымінальнага кодэкса, адзначае “Вясна”. За “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (арт. 3614) асудзілі 274 чалавекі, за “стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім” (арт. 3611) — 102, “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці” (арт. 3612) — 36, “заклікі да санкцый” (арт. 361) — 84.
На сёння “Вясна” мае пацверджанні пра 127 змешчаных пад варту ў рамках “справы Беларускага Гаюна”. Сама меней 78 фігурантаў ужо асуджана. Адзначаецца, што агульная лічба затрыманых значна большая. Суды па гэтай справе працягваюцца дагэтуль па ўсёй краіне.
Паводле даных праваабарончай арганізацыі, за 2024 год па палітычных крымінальных справах у Беларусі было асуджана не менш за 1.721 чалавека.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што масавыя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца з 2020 года.
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка


