Мінск 20:58

Лукашэнка заявіў пра сваё добрае самаадчуванне, пасля таго як незалежныя СМІ паведамілі пра яго падзенне падчас гульні ў хакей

Скрыншот відэа: “Позірк”

28 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на паведамленні незалежных СМІ аб яго падзенні падчас хакейнага матчу.

“Звычайная працоўная сітуацыя: бі сваіх, каб чужыя баяліся. Усё ў парадку. Адчуваю сябе добра, калі не лічыць расцяжэння цягліц спіны. Рыхтуюся да наступнай гульні”, — гэты каментарый ад імя Лукашэнкі распаўсюдзіў расійскі прапагандысцкі тэлеканал Russia Today.

Пра падзенне Лукашэнкі на лёдзе СМІ паведамілі 28 снежня. На паказаным відэа знята, як 71-гадовы хакеіст з нумарам 1 на спіне павольна перасоўваецца на каньках, а затым валіцца на лёд пасля выпадковага сутыкнення з партнёрам па “хакейнай камандзе прэзідэнта” Яраславам Чупрысам.

Пасля падзення Чупрыс кінуўся на дапамогу Лукашэнку. Пры яго падтрымцы таму з цяжкасцю ўдалося ўстаць на ногі.

Хакейны матч прайшоў 27 снежня. Каманда Лукашэнкі згуляла ўнічыю 5:5 з хакеістамі Брэсцкай вобласці ў рамках аматарскай Рэспубліканскай хакейнай лігі.

Падзяліцца: