Паводле крымінальнага абвінавачання затрыманыя маці і сястра экс-палітзняволеных Міронцавых

28 снежня, Позірк. Аб затрыманні ў рамках крымінальнай справы Лукер’і Міронцавай і яе дачкі Веранікі паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
У чым іх абвінавачваюць, не ўдакладняецца.
Лукер’я Міронцава — маці трох сясцёр, якія ў жніўні 2020 года заступіліся у Мінску за пратэстоўцаў, якіх збівалі супрацоўнікі АМАП МУС. Пасля яны былі падвергнутыя палітычнага пераследу.
Анастасія Міронцава — студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — пасля затрымання 16 кастрычніка 2020 года была прысуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі за “актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (ч.1 арт. 342 КК) і “гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі” (арт. 364 КК).
Выйшла на волю ў чэрвені 2022 года, адбыўшы тэрмін зняволення.
Былая навучэнка мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка Вікторыя Міронцава была асуджаная на 2,5 года пазбаўлення волі паводле арт. 342, арт. 364 і арт. 363 (супраціў супрацоўніку міліцыі) КК.
Выйшла на волю ў снежні 2022-га.
Праваабаронцы прызналі Анастасію і Вікторыю Міронцавых палітычнымі зняволенымі.
Аляксандра Міронцава пакінула Беларусь у 2020 годзе пад пагрозай палітычнага пераследу.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



