На 29 снежня ў трох абласцях і Мінску аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

28 снежня, Позірк. Аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь абвешчаны на 29 снежня ў Мінску, Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле звестак Белгідрамета, 28 снежня ў краіне тэмпература паветра складае ад -2 да +3 градусаў.
“Хмарна. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ў многіх раёнах моцны парывісты, па захадзе месцамі парывы да 24 м/з”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
На 29 снежня Белгідрамет выпусціў “папярэджанне аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з’яве”.
Уначы, як паведамляецца, “па заходняй палове рэспублікі і ў Мінску захаваецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15–18 м/с”.
У мінулыя дні ў Беларусі выпала шмат снегу. Камунальныя службы занятыя ў яго ўборцы. У прыватнасці, у Мінску ў работах прымалі ўдзел 1.030 супрацоўнікі адпаведных службаў і 31 адзінка тэхнікі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

