За трое сутак на пажарах загінула 10 чалавек

28 снежня, Позірк. Дзесяць чалавек загінула ад агню ў Беларусі за трое сутак, вынікае з аператыўнай інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У зводцы за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 27 снежня па 6:00 28 снежня) гаворыцца пра тры ахвяры. Гібель людзей ад агню зафіксаваная ў Гомелі, Віцебску і Мастоўскім раёне (Гродзенская вобласць).
Днём раней “Позірк” паведамляў пра сем загінулых на пажарах за двое сутак.
З пачатку года, паводле звестак МНС, ахвярамі пажараў у Беларусі стаў 521 чалавек (год таму на гэтую ж дату — 545, зніжэнне на 4,4%). Пры гэтым колькасць пажараў узрасла на 2,4% — з 6.127 да 6.273.
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння.
Згодна з тлумачэннем ведамства, часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца, што смерць наступіла не з-за пажару. Наадварот, як заявіла МНС, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля таго, як чалавек памёр.

- Эканоміка
- ЭканомікаКупля, выкарыстанне і спісанне дзяржсцягаў выклікаюць цяжкасці ў бухгалтараў камерцыйных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаБеларускі навуковец прапануе пераняць "агрэсіўную навукова-тэхнічную палітыку" Японіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


