Севярынец: Прашэнне аб памілаванні не пісаў, наш вываз з Беларусі — беззаконне

27 снежня, Позірк. “Вядома, тое, што нас вывезлі с Беларусі, — гэта беззаконне, але я веру ў тое, што мы абавязкова вернемся і абдымемся на роднай зямлі”, — заявіў былы палітвязень, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец у відэазвароце 27 снежня.
Запіс быў зроблены ў Вільнюсе і размешчаны ў тэлеграм-канале, які палітык стварыў у той жа дзень. Мяркуючы па ўсім, Севярынец чакаў, пакуль да яго з Мінску прыедзе сям’я: пасля відэазвароту ён апублікаваў фатаграфію сустрэчы з ёй на аўтавакзале літоўскай сталіцы.
У звароце Севярынец, якому 30 снежня споўніцца 49 гадоў, нагадаў, што адседзеў 5,5 года, а агулам — больш 11.
“Размаўляў увесь час па-беларуску, прашэння аб памілаванні не падпісваў, віны не прызнаў”, — сказаў палітык, дадаўшы, што не асуджае тых, хто гэта зрабіў.
Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года, падчас кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Ён у гонцы не ўдзельнічаў, але выкарыстоўваў перадвыбарчы перыяд для размоў з людзьмі. У той дзень палітык правёў на плошчы ля сталічнага Камароўскага рынку “народны пікет свабоды і салідарнасці”.
25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд прыгаварыў Севярынца да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле абвінавачання ў “падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў”.
27 жніўня таго ж года Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на вырак.
23 сакавіка 2022 года палітвязень быў унесены ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 21 чэрвеня суд Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць) змяніў яму рэжым утрымання, пастанавіўшы накіраваць у турму на 3 гады.
20 чэрвеня 2024 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” тры літаратурныя творы Севярынца: зборнік эсэ “Каменнае сэрца”, анталогію “Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі” і раман “Беларусалім. Кніга іншая. Сэрца сьвятла”.
13 снежня 2025 года у межаў дамоўленасцяў паміж Мінскам і Вашынгтонам Севярынец і яшчэ 122 вязні былі вызваленыя і вывезеныя з Беларусі. Палітыка спачатку перавязлі ва Украіну, адкуль ён транзітам праз Польшчу трапіў у Літву.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаБеларускі навуковец прапануе пераняць "агрэсіўную навукова-тэхнічную палітыку" Японіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


