Беларусь першая па зарплаце ў ЕАЭС толькі ў адным з 19 відаў дзейнасці

25 снежня, Позірк. Па выніках студзеня — верасня 2025 года Беларусь стала першай па зарплаце ў Еўразійскім эканамічным саюзе толькі ў адным з 19 відаў дзейнасці, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу звестак Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Лідарам краіна апынулася ў сферы дзяржаўнага кіравання, абароны і абавязковага сацыяльнага забеспячэння (аб’яднаныя ў адну катэгорыю) — 1.027 долараў ЗША (тут і далей у эквіваленце; на апошнім месцы Казахстан — 687 долараў).
У сямі відах дзейнасці Беларусь на другім месцы: у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 704 долары (на першым Расія — 863; на апошнім пятым Кыргызстан — 340), электразабеспячэнні, падачы газу, пара і паветраным кандыцыянаванні — 919 (Расія — 1.144; Кыргызстан — 652), водазабеспячэнні; каналізацыйнай сістэме, кантролі збору і размеркавання адходаў — 776 (Расія — 847; Кыргызстан — 399), будаўніцтве — 1.049 (Расія — 1.126; Кыргызстан — 605), аптовым і рознічным гандлі; рамонце маторных транспартных сродкаў і матацыклаў — 788 (Расія — 1.000; Кыргызстан — 554), аперацыях з нерухомай маёмасцю — 751 (Расія — 831; Кыргызстан — 478), ахове здароўя і сацыяльных паслугах — 678 (Расія — 937; Кыргызстан — 320).
У дзевяці сферах Беларусь была трэцяй сярод пяці краін ЕАЭС.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб’ектнасцю. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года).
Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Сербія і Сінгапур.
Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь першая па зарплаце ў ЕАЭС толькі ў адным з 19 відаў дзейнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства

