Арт. 411 КК можа выракчы асуджаных на пажыццёвае зняволенне — былыя вязні (дапоўнена)

22 снежня, Позірк. Пра небяспеку практыкі прымянення арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) заявілі на прэс-канферэнцыі 22 снежня ў Вільнюсе былыя палітвязні, вызваленыя і высланыя з Беларусі каля тыдня таму.
Паводле слоў аднаго з вызваленых, каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча, у кожнай пенітэнцыярнай установы Беларусі “свой набор спецыялізацый у ціску і катаванні людзей”. Турма № 8 Жодзіна (Мінская вобласць), што была яго “апошнім прыстанкам”, шырока практыкуе абвінавачанне паводле арт. 411, якая фактычна дазваляе павялічваць тэрмін зняволення асуджаных.
“Нам не толькі трэба людзей вызваляць, нам трэба пераламаць гэтую практыку, — сказаў ён. — Трэба разумець, што вялікая колькасць людзей, палітычных зняволеных, калі не будзе ніякіх іншых працэдур гуманітарнага вызвалення, фактычна знаходзяцца ў пажыццёвым зняволенні. Як бы гэта жудасна ні гучала. Пагроза артыкула 411, пагроза ў цэлым пралангацыі тэрмінаў, надзвычай простая [у выкананні]”.
Лабковіч нагадаў, што ў рамках справы сябраў праваабарончага цэнтру “Вясна” ён быў асуджаны паводле двух артыкулаў (арт. 228 — “кантрабанда”, ч. 2 арт. 342 — “фінансаванне групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак”). Але на гэтым, паводле яго слоў, “зусім не ўсё”.
Праваабаронца паведаміў, што ў чэрвені і кастрычніку яго дапытвалі ў рамках крымінальных артыкулаў, адрозных ад тых, паводле якіх ён быў асуджаны. “Скончылася гэта ўсё тым, што мне ў жодзінскай турме адкрыта сказалі, што да лютага мне арганізуюць 411-ы. Маўляў, на гэта патрэбны час, зараз хуценька юрыдычна арганізуем. Таму нават у тую хвіліну, калі мяне вызвалялі, я да самага апошняга моманту не ведаў, што я вызваляюся”, — адзначыў ён.
“Трэба разумець, што вельмі і вельмі важна спыніць гэтыя каткі, як мага хутчэй вызваляць людзей. Таму што іх тэрміны — гэта не значыць, што мы можам дачакацца “званка” і яны “па званку” выйдуць. На жаль, не”, — канстатаваў Лабковіч.
На патэнцыйна бясконцае прымяненне арт. 411 звярнуў увагу таксама член незалежнага прафсаюза на “Гродна Азоце” Максім Сенік. Ён падкрэсліў, што тэрмін зняволення паводле гэтага артыкула залежыць ад таго, паводле якога артыкула і на які тэрмін чалавек асуджаны першапачаткова.
“Да 6 гадоў [пазбаўлення волі паводле асноўнага выраку] — гэта лёгкі артыкул, цяжкі — ад 6 і вышэй. Па лёгкім даецца [на падставе арт. 411] да года [заключэння дадаткова], па цяжкім — ужо два гады. І яна (практыка асуджэння паводле арт. 411. — “Позірк”.) бясконцая. Гэта значыць могуць падаўжаць, падаўжаць, падаўжаць — без канца. Аж да магілы”, — падкрэсліў былы палітвязень.

- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
