Кісларод у нас дастаткова чысты і ўсёабдымны — міністр аховы здароўя пра ўмовы жыцця ў Беларусі
22 снежня, Позірк. Кісларод у Беларусі “досыць чысты і ўсёабдымны“, заявіў 21 снежня міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у эфіры тэлеканала СТБ аб умовах жыцця, якія спрыяюць захаванню здароўя грамадзян.
“Прадукты харчавання, якія мы спажываем, вельмі высокай якасці, — сказаў чыноўнік. — Актыўны лад жыцця мы сёння прасоўваем на невялікія раённыя цэнтры, аграгарадкі. Магчымасці ёсць. Інфармацыйны парадак дня, які тычыцца таго, як жыць, каб не было [захворванняў], таксама існуе. Сёння ёсць магчымасці тэхналагічныя, сёння ёсць магчымасці выкарыстоўваць сучасныя фармацэўтычныя прэпараты. Гэта значыць, у нашай краіне ёсць усе аспекты, усе рэсурсы, і яны не папулісцкія”.
Хаджаеў заявіў, што магчымасці захаваць здароўе і атрымаць якаснае лячэнне ёсць у кожнага незалежна ад таго, пражывае ён у Мінску ці на вёсцы.
“Сёння нашы рэспубліканскія цэнтры дастаткова працуюць з жыхарамі па ўсёй краіне“, — адзначыў Хаджаеў і заклікаў жыхароў праходзіць прафілактычнае абследаванне і сачыць за здароўем.
31 кастрычніка, наведваючы Бярэзінскі біясферны запаведнік, Аляксандр Лукашэнка заявіў: “І надыдзе той час, калі гэтая смярдзючая Еўропа будзе нам плаціць за тое, што мы беражом тое, што дасталася нам ад бога. Таму што кісларод — ад балот і лесу, дрэў. У Еўропе гэтага няма. А ў нас ёсць. І вецер гэтае дабро туды выносіць, і яны дыхаюць свежым добрым паветрам дзякуючы нам. За гэта трэба плаціць. Яны замест таго каб плаціць, пачынаюць нас душыць санкцыямі. Гэта пройдзе. Ужо праходзіць. Думаю, недалёкі той час, калі яны будуць за гэта плаціць нам“.
18 снежня ў штогадовым пасланні народу і парламенту на Усебеларускім народным сходзе Лукашэнка, які мае лішнюю вагу, разважаючы пра магчымасці захаваць здароўе, у грубай форме адазваўся пра поўных людзей: “Ніколі ў нас не было такіх магчымасцяў займацца любымі відамі спорту. Хто і як іх выкарыстоўвае — пытанне, мне вось тут у адміністрацыі напісалі, “асабістае“. Ды нічога не асабістае. Мы не шануем сваё здароўе, а потым трацім велізарныя грошы і плацім адпаведным катэгорыям лекараў для таго, каб выцягнуць вас, засланіць вас ад гэтай хваробы. Памятаеце гэтую пандэмію? Калі вы не памятаеце, я добра гэта запомніў, я часта прыводжу гэты прыклад. Калі я прыходзіў у рэанімацыйныя аддзяленні разам з міністрам [аховы здароўя], заходзіў туды — там вось такія горы ляжалі, жывот да столі, ніводнага худога чалавека не было”.
“Лішняя вага — гэта катастрофа. Гэта я вам кажу, ведаю, што кажу”, — дадаў Лукашэнка.
Разам з тым Лукашэнка адзначыў, што трапіць да патрэбнага спецыяліста часта праблема, асабліва ў малых раёнах і на вёсцы.
“Хлеб у вяскоўцаў патрабуем, у сялян, а яны тыднямі чакаюць то кансультацыі спецыяліста, то дыягнастычных даследаванняў“, — сказаў ён.

- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

