У навагоднія святы “сур’ёзных злачынстваў” не фіксуецца — МУС
22 снежня, Позірк. У папярэднія гады “якіх-небудзь сур’ёзных злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў у перыяд правядзення калядных і навагодніх святаў не рэгістравалася”, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 22 снежня начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Купчэня.
У той жа час намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання МНС Ігар Гулякевіч адзначыў, што ў мінулую навагоднюю ноч “адбылося 14 пажараў, на якіх загінула тры і траўмаваны адзін чалавек”.
“Усяго па лініях 101 і 112 паступіла больш за 1.800 паведамленняў аб пажарах, надзвычайных сітуацыях, парушэнні жыццядзейнасці насельніцтва і іншыя паведамленні. Усяго ў перыяд навагодніх і калядных святаў у перыяд з 25 снежня 2024 года па 8 студзеня 2025 года ў краіне адбылося 312 пажараў. Загінулі 52 чалавекі, траўмаваны 31. У вадаёмах патанула 15 чалавек”, — адзначыў ён.
Паводле слоў намесніка галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Алега Вараб’я, у навагоднія і калядныя святы “колькасць непасрэдна зваротаў не ўзрастае”.
“Казаць, што святы паўплывалі нейкім чынам на колькасць зваротаў, не даводзіцца. Калі казаць пра звароты непасрэдна ў месцах правядзення мерапрыемстваў, то, на шчасце, гэта адзінкавыя выпадкі. Часцей за ўсё яны звязаныя з нейкімі траўмамі, атрыманымі ў выніку асабістай неасцярожнасці”, — падкрэсліў урач.
Гл. таксама:
МУС папярэдзіла аб актывізацыі махляроў перад навагоднімі святамі
МНС: Ва ўстановах усіх тыпаў забараняецца прымяненне адкрытага агню і піратэхнікі

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


