Мінск 21:47

Памёр журналіст Мікіта Мелказёраў (дапоўнена)

Фота: тэлеграм-канал "Жыццё-маліна"

21 снежня, Позірк. Памёр журналіст Мікіта Мелказёраў, паведаміў на сваёй старонцы ў “Інстаграме” блогер Аляксандр Івулін.

Журналіста не стала ў ноч на 21 снежня. Яму было 37 гадоў.

Пра абставіны смерці Івулін не паведаміў.

На пляцоўцы Buymeacoffee адкрыты збор сродкаў для блізкіх памерлага журналіста.

Мелказёраў пражываў у Варшаве, быў стваральнікам і вядучым ютуб-праекта “Жыццё-маліна”. Таксама вёў праект у “Ютубе” “Загляне сонца”. Супрацоўнічаў з тэлеканалам “Белсат”.

У Польшчу эміграваў пасля падзей 2020 года пад пагрозай палітычнага пераследу. У Беларусі працаваў у медыяпраектах “Анлайнер” і “Трыбуна”.

У траўні гэтага года Міністэрства ўнутраных спраў прызнала медыяпраект “Жыццё-маліна” “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

“Жыццё-маліна” ўяўляе сабой рэгулярныя інтэрв’ю ў аднайменным ютуб-канале (97,2 тыс. падпісчыкаў), героямі якіх становяцца ў асноўным прадстаўнікі беларускай эміграцыі.

Кантэнт праекта ў 2022 годзе быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

Падзяліцца: