Ціханоўская: Дыктатуры кіруюць страхам, мы адказваем салідарнасцю

20 снежня, Позірк. “Дыктатуры кіруюць страхам, мы адказваем салідарнасцю”, — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Міжнародны дзень салідарнасці людзей (20 снежня).
“Я выказваю павагу беларусам, якія дапамагаюць палітычным зняволеным, падтрымліваюць іх сем’і і ўтрымліваюць нашае грамадства ад распаду ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій. Глабальная салідарнасць падтрымлівае нашу барацьбу за свабоду”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У сваім тэлеграм-канале дэмлідар падкрэсліла, што “беларуская салідарнасць заўсёды здзіўляе і натхняе”.
“Калі мы бачым боль або патрэбу, нашыя людзі аб’ядноўваюцца адразу без словаў і заклікаў. Я захапляюся кожным, хто знаходзіць час і сілы дапамагчы іншаму. Менавіта так будуецца краіна, у якой хочацца жыць”, — напісала Ціханоўская.
Міжнародны дзень салідарнасці людзей абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН. Адзначаецца з 2006 года.

- ГрамадстваЗа апошнія тры дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 14 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


