Былы намеснік кіраўніка Вярхоўнага суда Кобец афіцыйна ўзначаліў Апеляцыйны эканамічны суд

20 снежня, Позірк. Старшынёй Апеляцыйнага эканамічнага суда прызначаны Юрый Кобец, якога Усебеларускі народны сход вызваліў ад пасады намесніка старшыні Вярхоўнага суда. Адпаведны ўказ “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў” Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 снежня.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, у адпаведнасці з гэтым жа дакументам пасаду старшыні эканамічнага суда Гомельскай вобласці цяпер займае Аляксандр Лісоўскі, Гродзенскай вобласці — Эдуард Кароль.
“Акрамя таго, шэраг суддзяў вызвалены ад пасадаў у сувязі з абраннем іх суддзямі Вярхоўнага суда”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пра тое, што Кобец узначаліць Апеляцыйны эканамічны суд, стала вядома каля двух месяцаў таму. 27 кастрычніка Лукашэнка падпісаў указ пра склад гэтага органа, у які ўвайшло 27 суддзяў. На Кобеца было ўскладзенае “ажыццяўленне паўнамоцтваў старшыні”.
Указ пра стварэнне Апеляцыйнага эканамічнага суда быў падпісаны 3 красавіка 2025 года. Будынак у Мінску адкрыўся 3 снежня. Пачне працаваць суд 1 студзеня 2026 года, калі набудзе моц Кодэкс грамадзянскага судаводства.
Сукала і Міклашэвіч з пасадаў кіраўнікоў вышэйшых судовых органаў выпраўленыя ў адстаўку — рашэнні УНС
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: Размяшчэнне войскаў РФ у Беларусі пагражае НАТО, неабходна ўмацоўваць усходнюю мяжу ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



