УНС аднагалосна зацвердзіў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады

19 снежня, Позірк. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады прынятая аднагалосна 19 снежня на VII Усебеларускім народным сходзе ў Мінску.
Прадстаўляючы на зацвярджэнне праграму, прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын заявіў, што на фоне “геапалітычнай нестабільнасці і запаволення тэмпаў сусветнай эканомікі” чаканы ўладамі рост эканомікі Беларусі складзе не менш за 3% у год, за ўсю “пяцігодку” — 15,8%.
Кіраўнік урада адзначыў, што ў Беларусі захоўваюцца “невысокая краінавая і таварная дыверсіфікацыя экспарту, недастатковая інвестыцыйная актыўнасць, нізкая доля сферы паслуг у ВУП” і іншыя праблемы.
Яны, паводле слоў Турчына, пагаршаюцца дэмаграфічнымі выклікамі: старэннем насельніцтва, зніжэннем нараджальнасці, міграцыяй.
“На базе ўсіх дасягнутых вынікаў фарміравалася новае аблічча праграмы на наступную пяцігодку, якая нацэлена на эфектыўнае пераадоленне як знешніх пагроз, так і ўнутраных выклікаў”, — сказаў прэм’ер.
Таксама праграмай запланаваны рост інвестыцый у асноўны капітал на 16,7%, прадукцыйнасці працы — на 19,8%, экспарту тавараў і паслуг — на 19,5%.
Рост рэальных наяўных даходаў насельніцтва прагназуецца на ўзроўні 21%.
Турчын пазначыў таксама планы ўладаў па вырашэнні праблем на рынку працы. Паводле яго слоў, “задача — забяспечыць баланс: з аднаго боку, не дапусціць уцечку кадраў, з другога — стымуляваць прыток запатрабаваных спецыялістаў у краіну”.
Акрамя гэтага, за “пяцігодку” плануецца пабудаваць 5 млн кв. м арэнднага жылля, на якое “ў беларусаў вялікі попыт”.
Паводле сцвярджэння Турчына, перад эканомікай Беларусі ў бліжэйшую “пяцігодку” стаяць задачы павялічыць долю высокатэхналагічных вытворчасцяў да 8,5%, гадавы аб’ём вытворчасці электрамабіляў — да не менш за 10 тыс., колькасць робататэхнічных сістэм на 10 тыс. работнікаў — да не менш за 100.
Рост экспарту беларускіх тавараў і паслуг плануецца павялічыць у 1,2 раза, долю высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі ў экспарце тавараў і паслуг — да 44%.
Прадугледжваецца далейшая дыверсіфікацыя знешняга гандлю за кошт нарошчвання долі краін далёкай дугі да 30% да 2030 года.
Перад прыняццем праграмы на працягу некалькіх гадзін праходзілі “дэбаты”, удзельнікі якіх у фінале сваіх выступаў нязменна заяўлялі аб падтрымцы дакумента і прапаноўвалі УНС яго зацвердзіць.
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады пасля яе зацвярджэння на УНС павінна быць законам, заявіў Лукашэнка. Пры гэтым, паводле яго слоў, за кожным кірункам у праграме будуць зацверджаныя службовыя асобы, якія будуць несці адказнасць. “Трэба выконваць закон. Не выканаў — адказвай”, — сказаў Лукашэнка.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў гадавы план будаўніцтва жылля выкананы на 79% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


