15 гадоў таму ўлады зладзілі ў Мінску разгон масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў

19 снежня, Позірк. У нядзелю 19 снежня 2010 года ў Мінску адбылася на той момант адна з самых масавых акцый пратэсту за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. На вуліцы выйшлі, па розных ацэнках, ад 15 да 40 тыс. чалавек. Пратэст, які атрымаў назву “Плошча-2010”, быў жорстка падаўлены сілавымі структурамі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У той дзень прайшло галасаванне на чацвёртых выбарах прэзідэнта. Яшчэ да абвяшчэння вынікаў некалькі кандыдатаў заклікалі людзей выйсці ў цэнтр Мінска на пратэст. У раён плошчы Незалежнасці былі сцягнутыя сілавікі, на працягу дня назіраліся праблемы з доступам да сайтаў незалежных СМІ, якія да вечара былі зусім заблакаваныя.
Неўзабаве Цэнтрвыбаркам апублікаваў вынікі выбараў. Сцвярджалася, што за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 79,65% выбаршчыкаў, за Андрэя Саннікава — 2,43%, Яраслава Раманчука — 1,98%, Рыгора Кастусёва — 1,97%, Уладзіміра Някляева — 1,78%, Віктара Цярэшчанку — 1,19%, Віталя Рымашэўскага — 1,09%, Мікалая Статкевіча — 1,05%, Алеся Міхалевіча — 1,02%, Дзмітрыя Уса — 0,39%, супраць усіх — 6,47%. Несапраўднымі было абвешчана 0,97% бюлетэняў.
Варта адзначыць, што перад выбарамі незалежныя сацыялагічныя даследаванні давалі Лукашэнку менш за 50% галасоў выбаршчыкаў. Даследаванне Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), праведзенае за два месяцы да галасавання, зафіксавала 48,2% падтрымкі дзейнага кіраўніка. Іншыя апытанні паказвалі яшчэ менш — аж да 33–35% паводле версіі расійскага агенцтва Regnum.
Акцыя пратэсту пачалася ўвечары 19 снежня на Кастрычніцкай плошчы і завяршылася на плошчы Незалежнасці сілавым разгонам дэманстрантаў і масавымі затрыманнямі пасля нібыта спробы пратэстоўцаў ўзяць штурмам Дом ўрада, які пуставаў.
Былі затрыманыя Кастусёў, Някляеў, Міхалевіч, Рымашэўскі, Саннікаў, Статкевіч, Ус, кіраўнікі штабоў кандыдатаў у прэзідэнты і іх прадстаўнікі. Някляеў быў моцна збіты яшчэ да пачатку акцыі, шпіталізаваны, а пазней вывезены з бальніцы супрацоўнікамі спецслужбаў.
Усяго, паводле ацэнак праваабаронцаў, у тую ноч было затрымана каля 800 чалавек, у тым ліку журналісты, актывісты, замежнікі і выпадковыя мінакі.
Частка затрыманых была аштрафаваная і арыштаваная па адміністрацыйных справах. 49 чалавек, уключаючы некалькіх экс-кандыдатаў у прэзідэнты, у 2011 годзе асудзілі па справе аб “масавых беспарадках”. Саннікаў быў прысуджаны да 5 гадоў пазбаўлення волі, Ус — да 5,5, Статкевіч — да 6, Някляеў — да 2 гадоў з адтэрміноўкай на 2 гады, Рымашэўскі — да 2 гадоў умоўна. Палітыкі выйшлі на волю пасля “памілавання” Лукашэнкі ў 2015 годзе.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў гадавы план будаўніцтва жылля выкананы на 79% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



