Мужчына патануў у ваннай мінскай кватэры

19 снежня, Позірк. Пра ўтапленне ў Мінску мужчыны 1971 года нараджэння паведамляе ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што паведамленне аб выяўленні цела паступіла ў МНС 18 снежня ў 21.18.
Супрацоўнікі ведамства дасталі яго з ванны кватэры па вуліцы Старажоўскай, гаворыцца ў зводцы.
Пра гібель людзей у Беларусі на малой глыбіні паведамляецца рэгулярна.
24 лістапада Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД) паведаміла пра ўтапленне ў рацэ Лукомка Чашніцкага раёна (Віцебская вобласць) мужчыны 1984 г.н. Глыбіня ў месцы трагедыі складала 0,5 метра. Тады ж згадваўся трагічны выпадак 21 лістапада ў Клецкім раёне (Мінская вобласць). Там у меліярацыйным канале на глыбіні каля 1 метра было знойдзена цела мужчыны 1988 г.н.
21 лістапада паведамлялася пра ўтапленне ў Брэсцкай вобласці пенсіянера 1954 г. н. Гэта адбылося ў ноч на 21 лістапада “ў двары прыватнага падворка”, гаварылася ў паведамленні ТРВОД, населены пункт не называўся. “Яго выявіла жонка, якая і выклікала хуткую дапамогу. З яе слоў, мужчына паслізнуўся і зваліўся ў самаробную паілку для птушак, зробленую з кола трактара. Меркаваная прычына гібелі — утапленне”, — адзначае ТРВОД.
19 лістапада паведамлялася пра смерць веласіпедыста ў Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць). Мужчына 1969 г. н. патануў у рацэ Драй, быў знойдзены жыхарамі аграгарадка Залессе. Верагодна, загінулы быў нецвярозы. Глыбіня ў месцы выяўлення цела складала каля 0,5 метра.
3 лістапада паведамлялася пра гібель у Кобрынскім раёне (Брэсцкая вобласць) мужчыны 1965 г. н. Ён патануў у рацэ Мухавец на глыбіні 70 см.
Паводле даных ТРВОД, са студзеня па чэрвень 2025 года ў Беларусі патанула 120 чалавек, у тым ліку 6 непаўналетніх.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў гадавы план будаўніцтва жылля выкананы на 79% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

