У Гомелі ў кватэры шматпавярховага дома ўзарваўся газ
17 снежня, Позірк. Аб выбуху газу ў адной з кватэр шматпавярховага жылога дома ў Гомелі на вул. Косарава (Савецкі раён) паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на сёмым паверсе”, — гаворыцца ў рэлізе.
У выніку здарэння “адбылося абвальванне пліт перакрыццяў вышэй-і ніжэйшых кватэр”. Ратавальнікі эвакуіравалі дзевяць чалавек.
Паводле слоў начальніка абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Дзічкоўскага, на месцы працуе камісія па надзвычайных сітуацыях: “Усім жыхарам, якія маюць патрэбу ў пражыванні на сённяшні дзень, прадастаўлены гасцініцы, месцы з харчаваннем. Кіруе непасрэдна мерапрыемствамі па эвакуацыі старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта”.
Галоўнай задачай цяпер ён назваў “умацаванне канструкцыі вонкавых сцен будынка жылога дома і разбор канструкцый унутры”.

- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


