Лукашэнка: Мы суперажывалі народу Катара ў цяжкія хвіліны чэрвеньскай і вераснёўскай атак
18 снежня, Позірк. “Мінск, як і Доха, выступае за мірнае суіснаванне краін свету і не прымае замахаў на іх суверэнітэт. У цяжкія хвіліны чэрвеньскай і вераснёўскай атак мы суперажывалі народу Катара”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 17 снежня з Нацыянальным днём эміра Катара шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані і яго намесніка шэйха Абдалу бен Хамада аль-Тані.
Віншавальнік, як паведамляе яго прэс-служба, адзначыў “дынамічнае развіццё адносін паміж краінамі”. “Надзейны падмурак” для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння, паводле яго слоў, заклалі афіцыйныя візіты прэм’ер-міністра і міністра абароны Беларусі ў Доху ў 2025 годзе.
Палітык “пацвердзіў імкненне Беларусі да развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а таксама гатоўнасць прыняць эміра Катара з візітам у зручны для яго час”.
10 лютага эмір Катара шэйх Тамім бен Хамад аль-Тані павіншаваў Лукашэнку ў сувязі з чарговым прадаўжэннем паўнамоцтваў. Цягам апошніх гадоў Лукашэнка неаднаразова запрашаў яго наведаць Беларусь, але візіт так і не адбыўся.
На сустрэчы з прэм’ер-міністрам — міністрам замежных спраў Катара Махамедам бін Абдулрахманам бін Джасімам аль-Тані 23 лютага ў Досе Раман Галоўчанка, які на той момант узначальваў беларускі ўрад (цяпер старшыня праўлення Нацбанка), заявіў, што Мінск гатовы аднавіць “высокую дынаміку супрацоўніцтва па ўсіх кірунках: ад навукаёмістых вытворчасцяў да падрыхтоўкі вайскоўцаў”.
Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўленыя 16 студзеня 1996 года. У 2001–2008 і 2010–2018 гадах амбасадары Беларусі ў ААЭ былі акрэдытаваныя ў Катары па сумяшчальніцтве. Цяпер амбасадар Беларусі ў Катары не прызначаны. Амбасада Беларусі ў Досе працуе з 2014 года. З лістапада 2019-га функцыянуе амбасада Катара ў Мінску, дзяржава прадстаўленая на ўзроўні часовага паверанага ў справах.
Актуальныя даныя па гандлі з Катарам адсутнічаюць. У 2020 годзе, паводле даных МЗС Беларусі, зафіксавана значнае зніжэнне тавараабароту: да 2 млн 139,7 тыс. долараў супраць 4 млн 907 тыс. у 2019-м (на 47,7%).
23 чэрвеня Іран нанёс ракетны ўдар па базе Аль-Удэйд у Катары — буйной авіябазе ЗША, размешчанай недалёка ад Дохі. Гэта адбылося ў рамках абвастрэння канфлікту паміж Ізраілем, ЗША і Іранам, калі Ізраіль і ЗША ўдарылі па іранскіх аб’ектах, а Іран адказаў ударам па згаданай базе. Аб ахвярах удару не паведамлялася, усе ракеты былі перахопленыя.
9 верасня Ізраіль нанёс паветраны ўдар у Досе, па пазіцыях кіраўніцтва палестынскага руху ХАМАС, якое знаходзілася там для перамоваў аб спыненні агню ў вайне ў Газе. У выніку гэтага ўдару загінулі некалькі чалавек, уключаючы катарскага супрацоўніка службы бяспекі. Катар асудзіў гэта як парушэнне свайго суверэнітэту.


- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваАнонсы падзей на 18 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

